У  раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы вучань 9 класа Вашчук Кірыл узнагароджаны дыпломамі 1 і 2 ступені.

Продолжить чтение

Дзень здароўя. Дзень сям’і

Субота, 14 мая, была прысвечана дню здароўя і сям’і. Вучні ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на розныя дыстанцыі. Пасля пачаткоўцы былі запрошаны ў падарожжа “Мінулае маёй сям’і”, вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у віншавальнай праграме  да Дня сям’і, а старшакласнікі выпусцілі віншавальнаю газету “15 мая – День сям’і”.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень сям’і

Мы за здаровы лад жыцця

ААТ «Шані-аграпрадукт» вядуцца работы па добраўпарадкаванні зоны адпачынку ля возера аг. Шані. Да добрай ініцыятывы далучыліся і члены ГА «БРСМ» нашай школы, якія абнавілі спартыўную пляцоўку на ўскрайку вёскі.

Продолжить чтениеМы за здаровы лад жыцця

Запрашаем у сямейную гасцёўню

12 мая ў нашай школе адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання педагогаў-арганізатараў Пружанскага раёна. Яго ўдзельнікам была прадстаўлена сямейная гасцёўня, на якую былі запрошаны сем’і Бульц, Вярэніч, Бойдзіч, Бяляевых. І ўдзельнікі гасцёўні, і госці атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Сустрэча была карыснай для ўсіх.

Продолжить чтениеЗапрашаем у сямейную гасцёўню

Віншуем з юбілеем!

11 мая адзначыла свой 55-гадовы юбілей работнік школы Валасовіч Т. А.

Школьны калектыў сардэчна павіншаваў яе з гэтым святам. Ад калектыва юбіляру ўручылі каштоўны падарунак, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. падзякавала Таццяне Аляксандраўне за добрасумленную і шматгадовую працу і ўручыла Ганаровую грамату Пружанскага аддзела  адукацыі, спорту і турызму .

Продолжить чтениеВіншуем з юбілеем!

Свята Перамогі

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.

На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч.

Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй.  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі. Пасля мітынгу члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі ветэранаў вайны Гуга Л. В. і Бабрук Н. А. са святам, наведаўшы іх на даму.

Продолжить чтениеСвята Перамогі

Сустрэча з мінулым

9 мая вучні школы сустрэліся з дачкой ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пышко А. Г.  Ала Генадзьеўна расказала пра свайго бацьку Шышко Генадзія Іосіфавіча, які ў час ваеннага ліхалецця абараняў нашу Радзіму ад ворага.

Продолжить чтениеСустрэча з мінулым

Дзённікі навучэнцаў

Міністэрства адукацыі паведамляе аб тым, што ў 2016/2017 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі навучэнцаў, якія выдадзены любымі паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2016 годзе, і ўзгодненыя з Міністэрствам адукацыі.

Узоры дзённікаў, зацверджаных і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2016/2017 навучальнага года:

Продолжить чтениеДзённікі навучэнцаў

6 і 7 мая вучні школы прынялі ўдзел у  раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.  Вучань 9 класа Вашчук Кірыл узнагароджаны Дыпломамі 1 і 2 ступені.

Віншуем!

Продолжить чтение