Дзень алімпійца

30 мая ў школе праводзілася агульнашкольнае спартыўнае свята  Дзень алімпійца. У ім прымалі ўдзел вучні 1-10 класаў. Пастраенне ўсіх класаў адбылося на пляцоўцы перад школай, затым настаўнік фізкультуры Ціхановіч Я. Д. далажыў дырэктару аб гатоўнасці школы да ўдзелу ў спаборніцтвах. Лепшымі спартсменамі нашай школы на лінейку былі вынесены алімпійскі сцяг і агонь. Пад гімн Рэспублікі Беларусь і гімн школы былі падняты Дзяржаўны і алімпійскі сцягі, затым усе адправіліся на стадыён.

Спаборніцтвы праводзіліся па ўзроставых групах. Змагацца было вельмі цяжка, але як заўсёды самае прыемнае — гэта калі  ўзнагароджваюць пераможцаў. А пераможцаў было шмат.

Продолжить чтениеДзень алімпійца

Сцежкамі роднага краю

28 мая вучні 5 класа разам са сваім класным кіраўніком Граб В. М. і бацькамі наведалі сядзібна-паркавы комплекс, які быў узведзены шляхціцамі Дзяконскімі ў XIX стагоддзі ў в.Каштанаўка. Вучні даведаліся аб тым, што комплекс складаецца з трох збудаванняў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і інш.

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю

Празвінеў апошні званок

30 мая для навучэнцаў школы празвінеў апошні званок, які абвясціў аб заканчэнні навучальнага года.

Апошняя лінейка школьнага года заўсёды асаблівая, бо асаблівыя пачуцці, якія перапаўняюць і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў.

Лепшым вучням ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

Прачулым і пачуццёвым стала выступленне выпускнікоў 9 класа.

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

Аб арганізаваным завяршэнні навучальнага года

У адпаведнасці з арт. 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць навучальнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня па 1 чэрвеня.

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2016 № 134 «Аб правядзенні ў 2016 годзе ўрачыстых мерапрыемстваў «Апошні званок» і «Выпускны вечар» вызначана дата правядзення дадзеных мерапрыемстваў — 30 мая для навучэнцаў IX і XI класаў. Апошні дзень вучэбных заняткаў — 31 мая для навучэнцаў I — XI класаў.

Продолжить чтениеАб арганізаваным завяршэнні навучальнага года

На Усебеларускі народны сход

20 мая 2016 года ў вялікай зале пасяджэнняў Пружанскага райвыканкама  адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур і абранні ўдзельнікаў V Усебеларускага сходу.

Ад Пружаншчыны на ўсебеларускі форум, які адбудзецца 22-23 чэрвеня, у Мінск паедуць 13 прадстаўнікоў, у тым ліку і наш дырэктар Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна.

Продолжить чтениеНа Усебеларускі народны сход

Свавольства з агнём небяспечна

З 23 па 28 мая ў школе праводзіцца тыдзень барацьбы з пажарамі ад дзіцячага свавольства з агнём. Запрашаем вучняў прыняць удзел у правядзенні конкурсаў, віктарын, сустрэч з прадстаўнікамі Пружанскага РАНС, раённых грамадскіх аб’яднанняў.

Продолжить чтениеСвавольства з агнём небяспечна

VII раённы злёт прадстаўнікоў ГА «БРПА»

21 мая актыў піянерскай дружыны нашай школы прыняў удзел у VII раённым злёце прадстаўнікоў ГА «БРПА». Злёт быў прысвечаны Дню піянерскай дружбы і прымеркаваны 25-годдзю БРПА, 75-годдзю з дня ўтварэння цімураўскага руху, выхаду на экран мастацкага фільма «Цімур і яго каманда».

Продолжить чтениеVII раённы злёт прадстаўнікоў ГА «БРПА»

Падведзены вынікі раённай алімпіяды сярод вучняў 4 — 8 класаў

Дыпломамі ІІІ ступені па беларускай мове ўзнагароджаны вучань 6 класа Майсейчык Віктар (настаўнік Ярмашэвіч А. М.) і вучаніца 5 класа Ніпарка Ганна (настаўнік Арабей А. Я.).

Віншуем з узнагародамі!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі раённай алімпіяды сярод вучняў 4 — 8 класаў