Мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом»
|
|
У час правядзення аперацыі “Абеліск” была добраўпарадкавана тэрыторыя вакол помніка Ахвярам фашызму в. Шані.
Шостага верасня расчынілі свае дзверы ўчасткі для датэрміновага галасавання. Члены ўчастковай камісіі дзяжураць па графіку і адкрытыя да дыялогу. У пятніцу старшакласнікі разам з педагогам-арганізатарам наведаліся на выбарчы ўчастак №24 Шаняўскога сельсавета. Член камісіі Рубель А.І. расказала вучням аб правілах галасавання.
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. У аўторак, 6 верасня, ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтаму святу.
1 верасня ва ўсіх класах прайшоў урок бяспекі, дзе настаўнікі напомнілі вучням аб прычынах узнікнення выпадкаў траўматызму на вуліцах і дарогах, пры пажарах, вучылі прадбачыць, прагназаваць, правільна дзейнічаць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Першы ўрок навучальнага года прайшоў пад назвай «Нам мір завешчана берагчы!»
На ім вялася размова аб асноўных накірунках і дасягненнях міралюбівай палітыкі нашай дзяржавы.
Педагогі імкнуліся ўключыць вучняў у актыўнае абмеркаванне актуальных для Беларусі падзей, такіх, як V Усебеларускі народны сход, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад старшыні Пружанскага райвыканкама, дырэктара школы. Грашовыя прэміі ад ААТ «Шані-аграпрадукт» былі ўручаны вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы, а старшыня райвыканкама Крэйдзіч М. М. уручыў школе спартыўны інвентар.
26 жніўня адбылася раённая пленарная нарада работнікаў адукацыі Пружанскага раёна, на якой прысутнічала і дэлегацыя нашай школы.
На нарадзе былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна за мінулы год і пастаўлены задачы на новы 2016/2017 навучальны год.
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 2016/2017 навучальнага года,
адбудзецца 1 верасня ў 9 гадзін.