Быў заўсёды ён з народам

З 16 па 22 лістапада ў школе праходзяць Засімаўскія дні. На працягу гэтага тыдня будуць праведзены мерапрыемствы, у ходзе якіх удзельнікі і гледачы змогуць яшчэ раз прайціся па жыццёвых пуцявінах паэта-самародка і зазірнуць у яго паэтычны свет.

Вучні пачатковых класаў наведалі літаратурна-музычны калейдаскоп «Жыццё і творчасць Міколы Засіма». Для вучняў 5 — 7 класаў арганізаваны гадзіны ўспамінаў «Яго імя носіць наша школа» і «Мікола Засім — наш зямляк». Талент у дэкламаванні вершаў Міколы Засіма праявілі старшакласнікі, якія прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі «Мікола Засім — паэт-самародак». 

Добавить комментарий