Канікулы — лепшы час для экскурсій і паходаў

3 лістапада група навучэнцаў старшых класаў Шаняўской СШ імя Міколы Засіма наведала г. Брэст. Самым яскравым момантам паездкі стала наведванне Брэсцкай крэпасці. Рабяты з непадробнай цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб гераічнай абароне Цытадэлі. Памяць яе абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання ля Вечнага агню. Пазнавальным было наведванне музея выратаваных каштоўнасцей, дзе вучні ўбачылі мноства экспанатаў, якія з’яўляюцца нацыянальным здабыткам нашай краіны.

Продолжить чтениеКанікулы — лепшы час для экскурсій і паходаў

Мы памятаем, мы ганарымся!

Пад такой назвай 22 чэрвеня ў  Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» ўспомнілі тых, хто цаною свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

У 12.00 яны далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай Вайны.

Продолжить чтениеМы памятаем, мы ганарымся!

Аперацыя «Абеліскі»

У ходзе аперацыі члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у навядзенні парадку каля помніка Ахвярам фашызму ў аг. Шані і памятных месцаў Шаняўскога сельскага савета.

 

 

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»

Кветкі Вялікай Перамогі ветэранам

У рамках патрыятычнай акцыі «Павіншуем ветэранаў разам» члены ГА «БРСМ» наведалі і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну, якая ў гады вайны была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, затым працавала ў шпіталі.

Продолжить чтениеКветкі Вялікай Перамогі ветэранам

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Урачыста-жалобнае мерапрыемства, прысвечанае 76-гадавіне Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне, прайшло сёння ля помніка Ахвярам фашызму. Памятаць аб кожным загінуўшым, шанаваць добрае імя жывых — наш святы абавязак. Вучні і педагогі школы ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Продолжить чтениеПад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Вайна — боль і памяць народа

У рамках тыдня патрыятызму з 3 па 9 мая ў школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прайшло 76 гадоў, але кожны раз у гэтыя вясновыя дні мы ўзгадваем грознае ваеннае ліхалецце, ушаноўваем памяць загінуўшых, бо час не ўладны над памяццю людзей. Падчас правядзення мерапрыемстваў тыдня вучні ўзгадалі імёны нашых землякоў, якія не вярнуліся з вайны, аддалі сваё жыццё за светлае будучае, за мірнае неба над намі, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх тых, хто быў закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах, і тых, хто не шкадуючы свайго жыцця, узняўся на барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў за свабоду і незалежнасць Радзімы.

 

 

Продолжить чтениеВайна — боль і памяць народа

Вайна ў памяці народа

У рамках тыдня патрыятызму ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 76-годдзю Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пры правядзенні мерапрыемства вучні прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстравалі прэзентацыю “Незабыўныя подзвігі нашых землякоў”.

Продолжить чтениеВайна ў памяці народа

Душа Беларусі ў сімвалах яе

Пад такой назвай ў пачатковай школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення герба і сцяга, значэнне колераў і элементаў сімволікі, пазнаёміліся з прозвішчамі аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеДуша Беларусі ў сімвалах яе

Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года

Пад такой назвай 22 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
На сустрэчы былі разгледжаны наступныя блокі «Какой ценой Победа нам досталась, ты помни – никогда не забывай!» і «Памятаць дзеля будучыні».
Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях, прысвечаных Вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа.

 

 

Продолжить чтениеЁсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года