Пра подзвіг, доблесць і славу

У рамках Вахты памяці ў школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам ваеннай гісторыі роднага краю. Вучні наведалі гадзіну ўспамінаў «Гэтых дзён не змоўкне слава», інфармацыйны веснік «Летапіс ваенных часоў», Як гэта было? “І помніць страшна і забыць нельга”, гадзіну памяці “Абаронцы Брэсцкай крэпасці”.

 

Продолжить чтениеПра подзвіг, доблесць і славу

У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў школе была аформлена выстава «Прачытаць аб вайне, каб памятаць».

На ёй прадстаўлены творы мастацкай літаратуры, кнігі і падборкі артыкулаў, якія змяшчаюць гістарычныя звесткі і дакументы аб Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні аздобілі выставу падзелкамі-падарункамі да 9 мая і віншавальнымі паштоўкамі.

Продолжить чтение

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Пад такой назвай 23 красавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8, 9, 11 класаў, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны. У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях, прысвечаных Вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспулікі Беларусь да беларускага народа.

Продолжить чтениеПад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Пакуль мы памятаем — мы жывём

Вучні 7 – 9 класаў прынялі актыўны ўдзел у афармленні Вянка славы, прысвечанага памяці тых, хто загінуў, абараняючы нашу краіну, у гады Вялікай Айчыннай вайны.
9 мая вянок будзе ўскладзены каля помніка ахвярам фашызму.
Продолжить чтениеПакуль мы памятаем — мы жывём

Аперацыя

На канікулах члены атрада «Міласэрнасць» і работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Падчас аперацыі былі прыведзены ў належны стан помнікі ў аграгарадку Шані, вёсках Козі Брод і Шакуны.

 

Продолжить чтениеАперацыя

Вянок славы

З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму група вучняў школы прымае ўдзел у конкурсе «Вянок славы». Вучні разам з педагогам арганізатарам вырашылі зрабіць вянок сваімі рукамі. Дызайнерамі вырабу выступілі васьмікласнікі.

Продолжить чтениеВянок славы

Конкурс строю і песні

Апошнім мерапрыемствам у рамках Месячніка патрыятычнага выхавання стала правядзенне конкурсу строю і песні, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.

На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.

Продолжить чтениеКонкурс строю і песні

Гістарычны экскурс

У сувязі са святкаваннем у 2020 годзе 75-годдзя Вялікай Перамогі падчас зімовых канікул старшакласнікі наведалі гісторыка-краязнаўчы музей СШ №1 г. Пружаны. Сотні экспанатаў, дзясяткі пісьмаў расказалі гасцям аб гістарычным мінулым Пружанскага раёна. Вучні даведаліся, што ўяўляюць сабой фонды музея, на аснове якіх матэрыялаў ствараюцца экспазіцыі і выставы, дзякуючы каму папаўняецца музей экспанатамі. Таксама вучні пабывалі ля помніка, прысвечанага воінам-афганцам, дзе ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеГістарычны экскурс

Жыві і памятай

Падчас зімовых канікул вучні пачатковых класаў наведалі памятнае месца каля Ружан, прысвечанае баям танкавых дывізій у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Каля пліты, устаноўленай перад насыпам, вучні хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ста дваццаці сямі пахаваных тут воінаў, сто пятнаццаць з якіх да цяперашняга часу застаюцца невядомымі.

 

 

Продолжить чтениеЖыві і памятай