З песнямі гераічнай пары

Напярэдадні свята Перамогі ў 3 класе прайшла гадзіна музыкі і паэзіі “А песня ходзіць на вайну”. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з песнямі ваенных гадоў і гісторыяй іх стварэння. З цікавасцю пачаткоўцы слухалі і напявалі знаёмыя кожнаму пакаленню мелодыі, якія у часы крывавай вайны дапамагалі ісці ў бой і перажываць растанне з блізкімі, сагравалі сэрцы і ўсялялі надзею. Са школьнага кабінета гадзіна музыкі і паэзіі перамясцілася да помніка ахвярам фашызму, дзе пад гукі песні “Дзень Перамогі” дзеці ўсклалі кветкі.
Продолжить чтениеЗ песнямі гераічнай пары

Фестываль-конкурс «Вянок славы»

У школе завяршыўся этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Фестываль-конкурс праводзіўся з мэтай садзейнічання грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Вучнямі 7 — 9 класаў школы ў рамках фестывалю-конкурсу быў выраблены вянок, які 7 мая ва ўрачыстай абстаноўцы ўскладзены да помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані. Памяць загінуўшых вучні ўшанавалі хвілінай маўчання.
Продолжить чтениеФестываль-конкурс «Вянок славы»

Пакуль жывыя ветэраны

На сёняшні дзень у мікрараёне школы пражывае толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Марыя Аляксандраўна Бабрук жыве ў в. Шубічы, дзе і сустрэла маладой дзяўчынай ваеннае ліхалецце. Вучні школы – пастаянныя госці Марыі Аляксандраўны. Вось і зараз на пярэдадні 9 Мая васьмікласнікі разам са сваім класным кіраўніком В. М. Граб завіталі да Марыі Аляксандраўны з віншаваннямі. А ўдзячная жанчына расказала дзецям пра фашысцкія “парадкі” ля Пружаншчыны, пра той час, калі яна разам з другімі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, пра радасць даўгачаканага вяртання. Дзеці з вялікай цікаўнасцю слухалі аповед жанчыны.
Яшчэ адна цікавая размова атрымалася ў доме Бабрук Ніны Антонаўны, якая жыве ў Шанях. На жаль, у час вайны яна стала малалетнім вязнем. Са слязамі на вачах жанчына расказвала аб драматычных абставінах свайго жыцця ў час вайны. Дзеці выказалі шмат слоў удзячнасці ў адрас Ніны Антонаўны і павіншавалі з 75-годдзем Перамогі.
Продолжить чтениеПакуль жывыя ветэраны

Ствараем каляндар Перамогі

Урачыстасць і асаблівую атмасферу ўзнесласці мерапрыемству “Каляндар Перамогі”, у якім прынялі ўдзел вучні 11 класа, надало выкананне імі песні “Вечны агонь”. Работа з гістарычнымі крыніцамі, прагляд дакументальнай хронікі, успаміны непасрэдных удзельнікаў тых гераічных
падзей далі магчымасць вучням скласці каляндар Перамогі. Асобныя яго старонкі выпускнікі прысвяцілі падзеям на Пружаншчыне.
Продолжить чтениеСтвараем каляндар Перамогі

Вайна ў памяці народа

Пад такой назвай прайшоў збор атрада, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Вучні прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстравалі прэзентацыю “Незабыўныя подзвігі нашых землякоў”. Неаднаразова ў ходзе збора гучалі словы “Як добра, што мы жывём пад мірным небам. Няхай такое гора, як вайна, больш не прыйдзе да нас ніколі!”
Продолжить чтениеВайна ў памяці народа

Ведай цану Перамогі

Да 75-годдзя Перамогі ў 9 класе прайшоў урок мужнасці «Цана Перамогі».

Вучні разам са сваім класным кіраўніком прывялі шматлікія факты той вялікай трагедыі, якая абрынулася на нашу зямлю, факты выключнага гераізму і мужнасці байцоў, партызан і простых мірных жыхароў, якія цаной уласнага жыцця заплацілі за мір і свабоду сваёй Радзімы.

Ля помніка ахвярам фашызму вучні ўспомнілі імёны воінаў-аднавяскоўцаў, якія загінулі на вайне, актывістаў, растраляных фашыстамі.

Дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала вучням аб карных аперацыях, якія праводзіліся на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета.

Продолжить чтениеВедай цану Перамогі

Унукі помняць подзвігі дзядоў

Гадзіна памяці пад такой назвай была праведзена для вучняў 6 класа ў ходзе Вахты памяці.

Дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала дзецям пра баявое мінулае сваіх дзядоў Петруковіча Н. Н., які загінуў пад Кёнігсбергам, і Салапуры В. К., удзельніка вызвалення Варшавы, удзельніка бітвы за Берлін.

З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповед настаўніцы пра баявыя дні Васілія Кандрацьевіча, які быў чатыры разы паранены, праявіў асабістую мужнасць і гераізм, за што і быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, якія вучні маглі патрымаць у сваіх руках.

А яшчэ дзяцей зацікавіла гісторыя ваенных узнагарод, і тут жа яны знайшлі неабходную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт.

Продолжить чтениеУнукі помняць подзвігі дзядоў

Пад мірным небам

На пярэдадні 9 мая ў школе прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у ходзе якіх вучні даведаліся аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа падчас вайны, аб тым, як кожны жыхар змагаўся з літасным ворагам,  не шкадуючы свайго жыцця дзеля таго, каб мы жылі пад мірным небам.

Продолжить чтениеПад мірным небам

Падчас рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вучні школы прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці і раённым этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі».

Продолжить чтение

Пра подзвіг, доблесць і славу

У рамках Вахты памяці ў школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам ваеннай гісторыі роднага краю. Вучні наведалі гадзіну ўспамінаў «Гэтых дзён не змоўкне слава», інфармацыйны веснік «Летапіс ваенных часоў», Як гэта было? “І помніць страшна і забыць нельга”, гадзіну памяці “Абаронцы Брэсцкай крэпасці”.

 

Продолжить чтениеПра подзвіг, доблесць і славу