На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.
Унукі помняць подзвігі дзядоў
Гадзіна памяці пад такой назвай была праведзена для вучняў 6 класа ў ходзе Вахты памяці.
Дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала дзецям пра баявое мінулае сваіх дзядоў Петруковіча Н. Н., які загінуў пад Кёнігсбергам, і Салапуры В. К., удзельніка вызвалення Варшавы, удзельніка бітвы за Берлін.
З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповед настаўніцы пра баявыя дні Васілія Кандрацьевіча, які быў чатыры разы паранены, праявіў асабістую мужнасць і гераізм, за што і быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, якія вучні маглі патрымаць у сваіх руках.
А яшчэ дзяцей зацікавіла гісторыя ваенных узнагарод, і тут жа яны знайшлі неабходную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт.