Навучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

2 снежня навучэнцы 6-9 класаў у рамках навучальных прадметаў «Беларуская літаратура» і «Мастацтва» здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта па-сапраўднаму вялікае месца, абвеянае вайсковай славай. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці.
У рамках экскурсіі навучэнцы наведалі ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», які з’яўляецца адзіным у Еўропе музеем сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.

Продолжить чтениеНавучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

Гістарычная даведка “Героямі не нараджаюцца…”

 У школе вучні 7-8 класаў праслухалі гістарычную даведку “Героямі не нараджаюцца…” да 65-годдзя з дня нараджэння першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, які загінуў пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палету, спрабуючы адвесці самалет ад населенага пункта Арабаўшчына Баранавіцкага раёна. Гераізм і мужнасць падпалкоўніка авіяцыі заўсёды застануцца ў нашай памяці, душах і сэрцах.

Продолжить чтениеГістарычная даведка “Героямі не нараджаюцца…”

Наведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 

Продолжить чтениеНаведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Дыялогавая пляцоўка «Насустрач выбарам»

21 лістапада навучэнцы 7-9, 11 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сустрэліся з выконваючым абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляевай Ірынай Рыгораўнай, каб абмеркаваць пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення электаральнай кампаніі.  Дзеці даведаліся, што адзіным днём галасавання прызначаны дзень 25 лютага 2024 года, што ў гэты дзень будуць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8‑га склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29‑га склікання, а 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, затым — дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Ірына Рыгораўна звярнула ўвагу прысутных на тое, што ў друкаваных СМІ ў паведамленнях аб утварэнні выбарчай камісіі будуць паказвацца колькасны склад камісіі, спосаб вылучэння і кантактныя дадзеныя камісіі (адрас і нумар тэлефона) без персанальных дадзеных членаў камісіі, паказала межы выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, выкарыстоўваючы Публічную кадастравую карту.

 

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка «Насустрач выбарам»

Велапаход выхаднога дня

Члены пошукавага атрада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ВПВ Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Жырыкавай Н.І. здзейснілі велапаход па маршруце «Аг. Шані — в. Шакуны — в. Козі Брод». Дзеці пабывалі на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы,  беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы.

Продолжить чтениеВелапаход выхаднога дня

У госці да выратавальнікаў

28 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. У рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі Пружанскі РАНС. Дзецям расказалі аб службе вогнеборцаў, рабочых буднях, прывялі прыклады надзвычайных сітуацый, найбольш спалучаных з рызыкай для жыцця, прадэманстравалі пажарна-выратавальнае абсталяванне. Таксама жадаючыя змаглі прымерыць пажарную вопратку, адчуўшы сябе на імгненне сапраўднымі ратавальнікамі.

Продолжить чтениеУ госці да выратавальнікаў

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8,9 класаў наведалі школьную фотавыставу «Генацыд беларускага народа». Дзеці пазнаёміліся з інфармацыяй аб фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, рабоце органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёсе савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

14 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай  М.В. у рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане, які размешчаны ў Палацы культуры. Таксама дзеці здзейснілі экскурсію па алеі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе яшчэ раз нагадалі пра падзеі вайны ў Афганістане.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

Навучэнцы 6-7 класаў наведалі школьную выставу»Генацыд беларускага народа»

Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, работу органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёс савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНавучэнцы 6-7 класаў наведалі школьную выставу»Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8-9 класаў наведалі заняткі ў Цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец»

7 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка па дапрызыўнай падрыхтоўцы Сахарэвіча М.М. наведалі заняткі ў Цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» на базе СШ № 1 г.Пружаны. Заняткі будуць праводзіцца па суботах на працягу месяца.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-9 класаў наведалі заняткі ў Цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец»