Інфармацыя для чытачоў

Бібліятэка адкрыта ў 1963 годзе і знаходзіцца ў распараджэнні Пружанскага РАА. Размешчана па адрасе: 225170 аг. Шані, вул. Цэнтральная, д.№ 43, Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці, тэлефон: 72-3-21.

Агульныя звесткі пра бібліятэку

Агульная плошча 27,30 м.кв, абанемент 19,38 м. кв, кнігасховішча для падручнікаў 7,92 м. кв. Чытальная зала, сумешчаная з абанементам, складаецца з 2 пасадачных месцаў.

Бібліятэкар Каляда Ала Георгіеўна, адукацыя сярэдняя спецыяльная, 2 катэгорыя, стаж работы, 25 гадоў.

Асноўныя напрамкі работы бібліятэкі:

  1. работа з чытачамі;
  2. даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;
  3. масавая работа;
  4. работа з актывам бібліятэкі;
  5. работа з бацькамі;
  6. забеспячэнне навучэнцаў школы падручнікамі.

У бібліятэцы ёсць:

— асноўны фонд мастацкай літаратуры

— фонд навучальных выданняў

— фонд на электронных носьбітах

— метадычная літаратура

— фонд энцыклапедычных і даведачных выданняў

— фонд перыядычных выданняў

-а таксама да вашых паслуг: камп’ютар, сканер, выхад у сетку Інтэрнэт.

Колькасць кнігавыдач за 2022/2023 навучальны год – 1815

Сярэдняя наведвальнасць — 14

Сярэдняя чытальнасць — 17

Абарачальнасць — 0.4

Продолжить чтениеІнфармацыя для чытачоў

Гарачым летнім вечарам навучэнцы наведалі «Библиокафе»

Дзецям падаваліся розныя стравы: салата «Загадка», жаркое «Пачытай-ка», дэсерт «Навінка » і іншыя. Навучэнцы адгадвалі загадкі, разглядвалі і чыталі кнігі…

 

Продолжить чтениеГарачым летнім вечарам навучэнцы наведалі «Библиокафе»

Юным чытачам прапануем

Для юных чытачоў бібліятэкі была праведзена літаратурная гульня «Михаил Пришвин — детям», прысвечаная 150–годдзю з дня нараджэння пісьменніка, падарожніка, вялікага знаўцы рускай прыроды. Падчас гульні дзеці з цікавасцю разгадвалі загадкі, рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі зашыфраваныя сказы з твораў пісьменніка.

Продолжить чтениеЮным чытачам прапануем

Канікулы. Дзень другі

Свая гульня “Поры года” сабрала вучняў 1, 2 класаў, якія разам з бібліятэкарам Калядой А.Г. спаборнічалі ў веданні прымет розных пор года, адгадвалі загадкі пра восень, чыталі вершы знакамітых паэтаў аб восені. Вучні 3, 4 класаў падарожнічалі падчас віртуальнага экскурсу па Музеі Вялікай Айчыннай вайны, дзе наведалі 10 экспазіцый, сярод якіх былі прысвечаныя партызанскаму руху, падзеям у Беларусі пасля вызвалення, дарогам вайны і іншыя. Інтэлектуальная гульня “Знаешь русский?” выявіла сярод вучняў 8, 9 класаў лепшых знаўцаў рускай мовы. Старшакласнікі прынялі ўдзел у акцыі “Мы твае сябры, прырода”.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень другі

Канікулы з карысцю

На вясенніх канікулах вучні школы цікава праводзяць свой вольны час: наведваюць мерапрыемствы, аб’яднанні па інтарэсах, удзельнічаюць у  экскурсіях, актыўна рыхтуюцца да прадметных алімпіяд. Для кожнага жадаючага адчынены дзверы бібліятэкі, гімнастычнай залы, камп’ютарнага класа.

Таксама на канікулах працягваецца  акцыя па зборы макулатуры “Здай макулатуру – захавай дрэва”.

У першы дзень канікулаў школьнікі паказалі свае веды ў піянерскім квізе “Юныя інтэлектуалы”, спаборнічалі ў экалагічным турніры “Таямніцы беларускай прыроды”, наведалі бібліякафэ  “У меню: “Салата з казак”.

 

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю