Віншуем
Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Ніпарка Ганна, прызёр раённай алімпіяды па нямецкай мове, і Курыльчук Аліна, прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Ніпарка Ганна, прызёр раённай алімпіяды па нямецкай мове, і Курыльчук Аліна, прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Пераможцамі раённага этапа абласнога конкурсу «Птушкі ў цэнтры ўвагі» у намінацыі «Топ-5» сталі вучаніцы 7 класа Парфенюк Ганна і Ніпарка Аляксандра (ІІІ месца). Другое месца ў намінацыі «Птушкі на кармушцы» атрымалі члены гуртка «Юны біёлаг» Парфенюк Ганна і Бойдзіч Валерыя (кіраўнік Граб В. М.).
Шмат гадоў вучні нашай школы прымаюць удзел у разнастайных конкурсах, якія арганізуе і праводзіць Беларуская асацыяцыя «Конкурс».
Вучаніцы школы Ягорава Карына, Парфенюк Ганна і Дзянісік Анастасія атрымалі прызы ІІІ ступені за ўдзел у конкурсах «Олимпионок-2017» і «Глобусёнок-2018».
Аддзелам па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана Курыльчук Аліна, вучаніца 5 класа, якая заняла І месца ў раённых спаборніцтвах па шашках сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.
23 лютага вучаніцы 10 класа Дзянісік Настасся і Германовіч Аліна разам са сваім кіраўніком Ханіла В. С. прынялі ўдзел у VII раённым этапе адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.
У намінацыі «Традыцыйныя стравы Берасцейшчыны» было прадстаўлена 9 страў нашай мясцовасці.
У намінацыі «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» шырока прадстаўлены вырабы абрэзкавага шыцця: кампазіцыя «Калыска» з дзіцячай пасцельнай бялізнай, падушкі, кухонныя прылады (сурвэткі, рукавічкі, мяшэчкі, чахлы на стульчыкі), тэкстыльнае пано, дыванкі і, у вялікім асартыменце, дзіцячыя цацкі.
Па выніках конкурсу вучаніцы ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені ў абедзвюх намінацыях і прымуць удзел у занальным аглядзе VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” у г. Брэсце 30 сакавіка 2019 года.
Віншуем!
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагародзіла Арабей Алену Якаўлеўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, Вашчук Алену Віктараўну, настаўніка рускай мовы і літаратуры, Каляду Алу Георгіеўну, педагога-арганізатара, пераможцаў абласнога конкурсу «Усё сэрцу міла на малой радзіме».
Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана вучаніца 10 класа Бойдзіч Паліна, пераможца абласной канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў «З навукай у будучае».
Дыпломам І ступені ў намінацыі «Малюнак» адзначана работа вучаніцы 8 класа Радзіончык Анастасіі.
Падведзены вынікі ўдзелу вучняў у раённым этапе конкурсу даследчых работ «З навукай у будучае». Работа Бойдзіч Паліны і Дзянісік Анастасіі адзначана Дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Менжынская Г. А.).
Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка». У намінацыі «Навагодні касцюм» Дыпломам ІІ ступені адзначана работа вучаніцы 7 класа Ніпарка Аляксандры (кіраўнік Ханіла В. С.)