Навучэнцы 5-7 класаў на канікулах пабывалі ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 5-7 класаў пабывалі ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Экскурсію для дзяцей правяла дырэктар школы Сідарук Н. М. Дзеці наведалі музей «Спадчына» і фотадакументальную выставу  «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён».

Продолжить чтениеНавучэнцы 5-7 класаў на канікулах пабывалі ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 5-7 класаў наведалі на канікулах Бярозаўскае лясніцтва

Навучэнцы 5-7 класаў наведалі на канікулах Бярозаўскае лясніцтва Пружанскага раёна. Дзеці з вялікай цікавасцю паназіралі за працай у шышкасушылцы, прагуляліся па дэндрапарку. Але самыя вялікія ўражанні атрымалі ад наведвання музея, створанага на тэрыторыі лясніцтва. Увагу дзяцей прыцягнулі шматлікія экспанаты і  залы, прысвечанай прыродзе роднага краю, этнаграфічнай залы.

Продолжить чтениеНавучэнцы 5-7 класаў наведалі на канікулах Бярозаўскае лясніцтва

Зімовыя канікулы пачаліся

Дзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Ах, зімушка-зіма». Навучэнцы 5-7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі творчай лабараторыі «Да нас прыходзіць свята Новы год» і караоке-клуба «Навагодні хіт». Творчае асарці «Навагоднія цуды» сабрала разам старшакласнікаў.

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы пачаліся

«Адпачываем з карысцю»

Навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі займальнае падарожжа па перыядычных выданнях «Вясёлка запрашае». Вынікам творчых пасядзелак навучэнцаў 5-7 класаў «Адпачываем з карысцю» стаў выраб крэатыўных восеньскіх паштовак. Навучэнцы 8,9,11 класаў наведалі гадзіну патрыятызму «Беларусь — краіна свету і стварэння».

 

Продолжить чтение«Адпачываем з карысцю»

«Формула здароўя» завітала ў в.Кацёлкі

Інтэрактыўная гульня «Формула здароўя» сабрала разам дзяцей і дарослых. Пекун Данііл пазнаёміў дзяцей і жыхароў вёскі Кацёлкі з асноўнымі правіламі здаровага ладу жыцця.

Продолжить чтение«Формула здароўя» завітала ў в.Кацёлкі

Кожную суботу разам

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая Радзіма», рабоце аб’яднанняў па інтарэсах «Здаравячок» і «Умелыя ручкі». Навучэнцы 5-7 класаў паглядзелі і абмеркавалі фільм «Іван Макаравіч» у рамках кінамарафона «Глядзі і памятай». Падзеі фільма разгортваюцца ў час Вялікай Айчыннай вайны і расказваюць пра 13-гадовага хлопчыка Івана, які  губляе ўсіх блізкіх.  Івану даводзіцца выжываць, разлічваючы толькі на свае сілы. Ён эвакуіруецца за Урал, уладкоўваецца на завод і нават знаходзіць магчымасць дапамагчы незнаёмым людзям. Такія фільмы вызываюць непаддзельныя эмоцыі, застаўляюць думаць, разважаць, суперажываць.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў г. Бяроза

Навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў г. Бяроза. Дзеці  наведалі Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і галерэю мастацтваў. Ва ўстанове культуры іх чакаў музейны ўрок «Гісторыя г.Бяроза і Бярозаўскага картэзіянскага манастыра». Навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі знаходкамі на тэрыторыі Бярозаўскага раёна, з першымі паселішчамі, з гісторыяй узнікнення горада Бярозы, яго назвы. Экскурсія была пазнавальнай і цікавай.

Продолжить чтениеНавучэнцы 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў г. Бяроза

Развіваем пачуццё патрыятызму і культуру ЗЛЖ

Для вучняў 8-11 класаў была арганізавана квэст-гульня «Я вырас тут, і край мне гэты мілы». Пераадолеўшы станцыі квэста, яны даведаліся шмат цікавага пра прыроду, славутасці, вядомых дзеячаў і традыцыі Беларусі. А члены валанцёрскага атрада»ДОМ» правялі прафілактычную акцыю, у ходзе якой прынялі ўдзел работнікі Шаняўскога сельвыканкама і ААТ «Шані — аграпрадукт». Дзеці нагадалі дарослым, што трэба весці здаровы лад жыцця. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў лістоўку  «Здаровы лад жыцця — наш выбар».

Продолжить чтениеРазвіваем пачуццё патрыятызму і культуру ЗЛЖ

«Быць здаровым — гэта модна»

Канікулы працягваюцца. Каб задаволіць запыты і патрэбы вучняў, створаны ўсе ўмовы. Добрае надвор’е спрыяе адпачынку на свежым паветры. Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у спартыўным міксе «Быць здаровым — гэта модна» і актыўна праводзілі час на спартыўнай пляцоўцы. Рухомыя гульні на свежым паветры — што можа быць карысней? А малодшыя школьнікі вельмі любяць танцы, спевы, таму для іх сумесна з Шаняўскім клубам-біліятэкай была арганізавана дыскатэка «Адпачываем разам пад любімыя песні».

Продолжить чтение«Быць здаровым — гэта модна»

Канікулы на карысць здароўю

Кожны дзень восеньскіх канікул насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Старшакласнікі прынялі ўдзел у спартыўным свяце «Моладзь за спорт», групе па валейболе. Навучэнцы 1-4 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства ў Шаняўскім сельскай клубе-бібліятэцы.

Продолжить чтениеКанікулы на карысць здароўю