Кожную суботу разам

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая Радзіма», рабоце аб’яднанняў па інтарэсах «Здаравячок» і «Умелыя ручкі». Навучэнцы 5-7 класаў паглядзелі і абмеркавалі фільм «Іван Макаравіч» у рамках кінамарафона «Глядзі і памятай». Падзеі фільма разгортваюцца ў час Вялікай Айчыннай вайны і расказваюць пра 13-гадовага хлопчыка Івана, які  губляе ўсіх блізкіх.  Івану даводзіцца выжываць, разлічваючы толькі на свае сілы. Ён эвакуіруецца за Урал, уладкоўваецца на завод і нават знаходзіць магчымасць дапамагчы незнаёмым людзям. Такія фільмы вызываюць непаддзельныя эмоцыі, застаўляюць думаць, разважаць, суперажываць.

Добавить комментарий