Дзень мужнасці

У панядзелак, 10 чэрвеня, выхаванцы летніка «Дружба» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Яны пазнаёміліся з піянерамі-героямі, якія ўдзельнічалі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі, праглядзелі і абмеркавалі кінафільм «Мы знаем не всё о войне», праявілі сваю творчасць у конкурсе малюнкаў «Малююць хлопчыкі і дзяўчынкі вайну», прынялі ўдзел у хвіліне ціхага чытання «Давайце ўспомнім пра вайну».

Продолжить чтениеДзень мужнасці

Жартоўная медкамісія

З задавальненнем вучні ўдзельнічаюць у мерапрыемствах аздараўленчага лагера. Гульнёвая праграма «Жартоўная медкамісія» сабрала лепшых знаўцаў правілаў аказання медыцынскай дапамогі падчас надзвычайнай сітуацыі.

Продолжить чтениеЖартоўная медкамісія

Асцярожны будзь заўсёды

У падарожжа ў краіну бяспекі адправіліся выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба». Яны прынялі ўдзел у гульнёвым занятку «Каб не здарылася бяда», праявілі свае здольнасці ў ведах правілаў бяспекі ў лесе, спаборнічалі ў рухомых гульнях на лепшага знаўцу правіл бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеАсцярожны будзь заўсёды

Навечна ў памяці

Вучні 5 класа разам са сваім класным кіраўніком Жырыкавай Н. І. здзейснілі паход па месцах воінскай славы г. Пружаны. Яны наведалі сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў, сквер воінскай славы каля цэнтральнага паштовага аддзялення. Шматлікія экспанаты з рэальных воінскіх часцей, тэхніка, якая была ў баях, вельмі моцна ўразілі пяцікласнікаў. Таксама вучні наведалі алею славы, дзе пазнаёміліся з прозвішчамі герояў, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеНавечна ў памяці

Цікава і карысна

Цікавай і захапляльнай была экскурсія для выхаванцаў аздараўленчага лагера па сацыяльных аб’ектах аграгарадка. Вучні наведалі магазіны «Вясна» і «Верасок», комплексны прыёмны пункт, паштовае аддзяленне сувязі. Таксама дзеці пазнаёміліся з Дошкай Гонару аграгарадка, наведаўшы адміністрацыйны будынак ААТ «Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеЦікава і карысна

Ганаруся табой, мой аграгарадок!

5 чэрвеня мерапрыемствы ў аздараўленчым лагеры «Дружба» былі прысвечаны Году малой радзімы. Падчас конкурсу малюнкаў вучні адлюстроўвалі мясціны свайго роднага куточка. У пазнавальнай гадзіне паказалі добрыя веды аб гісторыі малой радзімы. Падчас гадзіны творчасці дзеці стваралі аддзенне будучыні.

Продолжить чтениеГанаруся табой, мой аграгарадок!

Адпачынак з карысцю

Вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Вашчук А. В. здзейснілі паход у вёску Наскі. Гульні на свежым паветры, песні пад акорды гітары, наведванне памятных месцаў стварылі цудоўны настрой. Вялікую дапамогу ў арганізацыі паходу аказаў настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы іярэй Сергій.

Продолжить чтениеАдпачынак з карысцю