Сучасныя тэхналогіі

27 лістапада ў школе прайшоў метадычны семінар па тэме «Выкарыстанне QR-кодаў у адукацыйным працэсе».

Падчас правядзення семінара Граб В.М. і Бяляева І.Р. пазнаёмілі педагогаў са спосабамі стварэння QR-кодаў у адпаведных генератарах у сетцы Інтэрнэт, падзяліліся вопытам выкарыстання такіх кодаў на ўроках геаграфіі, біялогіі і ў пачатковых класах. Таксама настаўнікі змаглі на практычнай аснове дэкадзіраваць коды з дапамогаю сканэраў. Пры адсутнасці адпаведных праграм у мабільных тэлефонах педагогам  прапанаваны версіі адпаведных праграм для загрузкі з сеткі Інтэрнэт.

Продолжить чтениеСучасныя тэхналогіі

Займальна і пазнавальна

Цікава і змястоўна прайшоў тыдзень біялогіі ў нашай школе. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў інтэлектуальных і інтэрактыўных гульнях. Старшакласнікі наведалі кіналекторый “Запаведнымі сцяжынкамі беларускай зямлі”. Вынікам тыдня стала выстава-конкурс “Восеньскі букет”, дзе вучні з 1 па 10 клас разам са сваімі класнымі кіраўнікамі праявілі сваю фантазію, самастойнасць і творчасць.

Усе актыўныя ўдзельнікі адзначаны граматамі, падзячнымі пісьмамі і падарункамі.

Продолжить чтениеЗаймальна і пазнавальна

Падводзім вынікі

12 сакавіка класныя кіраўнікі Жырыкава Н. І. і Семянчук В. М. запрасілі педагогаў наведаць завочную экскурсію “Вобраз жанчыны-маці ў мастацтве” (6 клас) і інтэрактыўную гульню “Я выбіраю будучае” (9 клас).

Апошнім этапам тыдня педагагічнага майстэрства стала падвядзенне вынікаў. Падчас адкрытага дыялогу было абмеркавана пытанне на тэму «Сучасны класны кіраўнік – гэта …”

Продолжить чтениеПадводзім вынікі

Абмен вопытам

10 і 11 сакавіка вопытам выкарыстання сучасных педагагічных тэхналогій у выхаваўчым працэсе з калегамі падзяліліся класны кіраўнік 11 класа Вашчук А. В. (Інфармацыйная гадзіна. Нажніцы рэдактара «Беларусь: падзеі, факты, людзі”) і класны кіраўнік 1 класа Бяляева І. Р. (Падарожжа “У горад Сяброўства”).

Таксама 11 сакавіка у ходзе семінара-трэнінгу былі абмеркаваны пытанні на тэму “Культура педагагічных зносін”.

Продолжить чтениеАбмен вопытам