Сучасныя тэхналогіі

27 лістапада ў школе прайшоў метадычны семінар па тэме «Выкарыстанне QR-кодаў у адукацыйным працэсе».

Падчас правядзення семінара Граб В.М. і Бяляева І.Р. пазнаёмілі педагогаў са спосабамі стварэння QR-кодаў у адпаведных генератарах у сетцы Інтэрнэт, падзяліліся вопытам выкарыстання такіх кодаў на ўроках геаграфіі, біялогіі і ў пачатковых класах. Таксама настаўнікі змаглі на практычнай аснове дэкадзіраваць коды з дапамогаю сканэраў. Пры адсутнасці адпаведных праграм у мабільных тэлефонах педагогам  прапанаваны версіі адпаведных праграм для загрузкі з сеткі Інтэрнэт.

Добавить комментарий