Не толькі вясёлыя, але і знаходлівыя
Каманда «Арляняты» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі КВІЗ». Дзеці з вялікім задавальненнем падпявалі знакамітым выканаўцам, успаміналі змест любімых мультыплікацыйных фільмаў, адгадвалі загадкі і рэбусы. Віншуем нашых акцябрат з 3 месцам! #октябрятскийквиз