Сцежкамі Перамогі

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе прайшоў дружынны этап квэст-гульні «Па слядах Перамогі». Гульня ўключала ў сябе рух па маршруце, на якім былі размешчаны 5 гульнявых кропак. На кожным прыпынку іх чакалі заданні рознага характару. Акрамя таго, яны атрымлівалі фрагменты, з якіх у канцы склалі адзіную карціну «Брэсцкая крэпасць». Кожны з удзельнікаў атрымаў шмат станоўчых эмоцый, папоўніў свой багаж новымі ведамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий