Не толькі вясёлыя, але і знаходлівыя

Каманда «Арляняты» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі КВІЗ». Дзеці з вялікім задавальненнем падпявалі  знакамітым выканаўцам, успаміналі змест любімых мультыплікацыйных фільмаў, адгадвалі загадкі і рэбусы. Віншуем нашых акцябрат з 3 месцам! #октябрятскийквиз

Продолжить чтениеНе толькі вясёлыя, але і знаходлівыя

Сцежкамі Перамогі

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе прайшоў дружынны этап квэст-гульні «Па слядах Перамогі». Гульня ўключала ў сябе рух па маршруце, на якім былі размешчаны 5 гульнявых кропак. На кожным прыпынку іх чакалі заданні рознага характару. Акрамя таго, яны атрымлівалі фрагменты, з якіх у канцы склалі адзіную карціну «Брэсцкая крэпасць». Кожны з удзельнікаў атрымаў шмат станоўчых эмоцый, папоўніў свой багаж новымі ведамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеСцежкамі Перамогі

Малодшыя школьнікі разам са старшакласнікамі адправіліся на пошук слоў для фінальнага задання ў квэст-гульні «Па слядах Перамогі». Рабятам спадабалася разгадваць рэбус, апранаць салдата, адказваць на пытанні акцябрацкага квіза, расшыфроўваць пасланні з дапамогаю люстэркаў, а таксама рашаць прыклады. У справядлівай гульні перамогу атрымала каманда 4 класа.

Продолжить чтение

Сход п/а ГА «БРСМ»

Падчас правядзення сходу вучні праглядзелі старонкі гісторыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і выказалі жаданне жыць, ствараць і развівацца разам і ў згодзе. Шляхам галасавання сакратаром пярвічкі была абрана Батура Ксенія. Віншуем Ксенію і жадаем поспехаў!

 

Продолжить чтениеСход п/а ГА «БРСМ»

Піянер — значыць першы

13 верасня — Дзень нараджэння БРПА. У піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў збор-старт у форме квэст-гульні «З Днём нараджэння, піянерыя!» #деньбрпо

 

Продолжить чтениеПіянер — значыць першы

#100пионерскихлет

21 мая вучні нашай школы прынялі ўдзел у фестывалі , прысвечаным 100-годдзю піянерыі. Яркая інтэрактыўная пляцоўка  «Познай Беларусь» прыцягнула ўвагу гасцей мерапрыемства. Граматай абласнога Савета ўзнагароджана педагог- арганізатар Коляда А.Г. Вучні 4 класа ўступілі ў рады БРПА і, канешне, яны стануць гонарам нашай школы. Мы рады вітаць юных піянераў у нашай вялікай і дружнай сям’і. Віншуем рабят і Алу Георгіеўну.

 

Продолжить чтение#100пионерскихлет

Члены ГА «БРПА» актыўна рыхтаваліся да 100 — годдзя піянерыі і віншуюць з юбілеем любімую арганізацыю

19 мая ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная юбілейнай даце «Піянерыі — 100!» Назва гаворыць сама за сябе: цэлыя сто гадоў сяброўства, падтрымкі, дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу, актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах, конкурсах, гульнях, гатоўнасці быць першым ва ўсім і ўсюды. Са святам ўсіх, поспехаў і піянерскага запалу!

Продолжить чтениеЧлены ГА «БРПА» актыўна рыхтаваліся да 100 — годдзя піянерыі і віншуюць з юбілеем любімую арганізацыю