Сцежкамі Перамогі

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе прайшоў дружынны этап квэст-гульні «Па слядах Перамогі». Гульня ўключала ў сябе рух па маршруце, на якім былі размешчаны 5 гульнявых кропак. На кожным прыпынку іх чакалі заданні рознага характару. Акрамя таго, яны атрымлівалі фрагменты, з якіх у канцы склалі адзіную карціну «Брэсцкая крэпасць». Кожны з удзельнікаў атрымаў шмат станоўчых эмоцый, папоўніў свой багаж новымі ведамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеСцежкамі Перамогі

Цікавы свет краіны Піянерыя

Вось і скончыліся прыгоды атрада «Вясёлыя рабяты» і іх сябра Рабінзона Круза. На працягу навучальнага года рабяты адказна падыходзілі  да выканання ўсіх заданняў. Майскае стала сапраўдным турыстычным святам. Гульня закончылася, а наперадзе акцябрат чакаюць новыя прыгоды ў краіне Піянерыя.

 

Продолжить чтениеЦікавы свет краіны Піянерыя

Гуляем разам

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея працягваюць удзел ў Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія Рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут 7 «Береги свою планету, ведь другой на свете нет!». На некаторы час яны пераўтварыліся ў эколагаў, якія прайшлі ўсе прапанаваныя этапы.#полесскиеробинзоны

Продолжить чтениеГуляем разам

Канікулы — пазнавальна і карысна

29 сакавіка для вучняў пачатковых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Знайка”, інтэрактыўная гульня «Піянерская мазаіка». Старшакласнікі праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “Ворагі”, які яшчэ раз нагадаў аб жудасных падзеях Хатыні.

Настаўнікі працягваюць падрыхтоўку школьнікаў да ўдзелу ў раённым этапе алімпіяд па прадметах.

 

Продолжить чтениеКанікулы — пазнавальна і карысна

Палескія рабінзоны

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея працягваюць удзел ў Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут 5 «Рыхтуемся да паходу ў лес». Дзеці на некаторы час ператварыліся ў турыстаў, якія прайшлі ўсе этапы турыстычнай эстафеты. #полесскиеробинзоны

 

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны

Лес — найлепшы доктар

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея працягнулі ўдзел у Рэспубліканскай квэст-гульні «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды»Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут № 4 «Лясная аптэка», дзе пазнаёміліся з лекавымі раслінамі нашага лесу, даведаліся аб тым, што многія захворванні можна вылечыць пры дапамозе «Зялёнай аптэкі».

Продолжить чтениеЛес — найлепшы доктар

Разам нам цікава і весела

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваюць удзел у Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут «Рабінзоны ў краіне цудаў». Рабяты разам з Дзедам Марозам прыдумалі свой навагодні каляндар на посаху.

Снежаньскае заданне Рэспубліканскага праекта «Тимуровцы.by» выканана. Цімураўцы школы сумесна з педагогам-арганізатарам правялі флэшмоб і шэраг інтэрактыўных гульняў падчас навагодніх ранішнікаў.

 

Продолжить чтениеРазам нам цікава і весела

Піянер заўсёды першы

Піянеры ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не любяць сядзець на месцы. Сення яны прынялі эстафету ў акцябрат і паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі КВІЗ». Рабяты паказалі добрыя ўменні ў  знаходжанні выйсця са складаных сітуацый. #пионерскийквиз

Акцябраты працягнулі ўдзел у рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут №2 «Смекалка». #полесскиеробинзоны

 

Продолжить чтениеПіянер заўсёды першы