Наша школа 10 гадоў праз

Пад такой назвай у рамках рэалізацыі праекта «ШАГ» 25 лістапада для вучняў 5 — 7 класаў прайшлі класныя гадзіны. Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю разважалі, якая школа будзе ў будучыні. Акрамя таго, вучні ўспомнілі правілы паводзінаў у школе і дома і склалі “Кодэкс маральных ідэалаў».

Такім чынам, мерапрыемства спрыяла раскрыццю ўнутранага свету асобы, выхаванню пачуцця павагі і любові да школы.

 

Продолжить чтениеНаша школа 10 гадоў праз

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні школы былі запрошаны наведаць гадзіну асветы на тэму «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, якія дасягненні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій актыўна ўкараняюцца ў Беларусі і даступныя для масавага карыстання грамадзянамі нашай краіны, якое месца ў жыцці сучаснага чалавека займае Інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, якая небяспека чакае спажыўца Інтэрнэту, як не стаць ахвярай кібермахляроў.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

18 лістапада для вучняў 9 класа быў праведзены занятак у рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна (ШАГ) на тэму «Крах молниеносной войны». Вучні даведаліся, што паўплывала на правал тактыкі «блицкрига», разгледзелі асноўныя баі на першапачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны і высветлілі як фарміравалася антыгітлераўская кааліцыя.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках адзінага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вучняў 8 — 11 класаў запрасілі на дыскуссію на тэму «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, што ўяўляе сабой сучасная сістэма аховы здароўя, у чым асаблівасці асобных устаноў аховы здароўя, якая найважнейшая задача беларускай медыцыны. У фокусе абмеркавання таксама былі дасягненні сучаснай медыцыны і пытанні барацьбы з віруснымі інфекцыямі, умовы, створаныя для захавання і ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Я і мая сям’я

Пад такой назвай для вучняў 5 — 7 класаў у рамках адзінага дня інфармавання «ШАГ» прайшла гадзіна разважання, дзе школьнікі мелі магчымасць абмеркаваць пытанне аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, скласці правілы добрай дачкі і добрага сына.

Продолжить чтениеЯ і мая сям’я

Адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў 8, 9, 11-х класаў адбудзецца 28 кастрычніка.

Тэма: «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» (аб дасягненнях галіны аховы здароўя, фармацэўтыкі).

Продолжить чтение

Яшчэ адзін «ШАГ»

21 кастрычніка для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ). Тэма «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны». Дзеці даведаліся, якія мэты ставіла нацысцкая Германія ў дачыненні да Савецкага Саюза, як фашысты распрацоўвалі план «Барбароса». Вучняў шчыра ўразіла самаахвярнасць салдат Чырвонай Арміі, якую яны праявілі падчас неспадзяванага нападу ворага,  а таксама дзейнасць народнага апалчэння.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» у 8, 9, 11 класах адбыўся адкрыты дыялог «Гонар Беларусі. Адукацыя ў імя будучыні краіны», дзе вучні абмеркавалі дасягненні сучаснай Беларусі ў галіне адукацыі».

У 7 класе прайшла гадзіна разважання па тэме «Я і Мы», дзе вучні мелі магчымасць паглядзець на сябе з боку і ўсвядоміць свае адмоўныя і станоўчыя рысы характару, павучыцца шукаць выйсце са складаных жыццёвых сітуацый.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» школьнікі вывучаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю сваёй Радзімы

Падчас мерапрыемстваў, праведзеных у рамках праекта, вучні прыйшлі да высновы, што сіла краіны ў адзінстве народа і галоўным прыярытэтам беларускай дзяржавы застаюцца нацыянальная бяспкка, міралюбівая знешняя палітыка, дабрабыт людзей.

Продолжить чтениеУ рамках праекта «ШАГ» школьнікі вывучаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю сваёй Радзімы

Яшчэ адзін «ШАГ»

10 чэрвеня ў чарговы раз сабраліся вучні для абмеркавання пытанняў на тэму «Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля», прысвечанай Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя».  Таксама ў рамках адзінага дня інфармавання вучні прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»