Нашы працаўнікі

Актыўна вядуцца работы на школьным вучэбна-доследным участку. Рабочыя зялёнага будаўніцтва высаджваюць кветкі на калекцыйны аддзел, адбіваюць дарожкі, паліваюць расаду ў цяпліцы.

Продолжить чтениеНашы працаўнікі

Праводзім вольны час у выхадныя з пользай!

З мэтай выхавання ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі займальны экалагічны паход «На цудоўнай зямлі добра жывецца сям’і». Дзеці пазнаёміліся з дзіўнай прыродай лесу і яго насельнікамі, вучыліся выконваць правілы бяспечных паводзін, адказвалі на экалагічныя пытанні.

Вядома ж, які паход без рухомых гульняў, конкурсаў і спартыўных эстафет. Вучні паказалі свой спрыт, кемлівасць, знаходлівасць, шпаркасць і вытрымку. Цёплае сонечнае надвор’е дазволіла правесці экалагічны паход весела і цікава. 🌞👍👍👍

Продолжить чтениеПраводзім вольны час у выхадныя з пользай!

Удзел у конкурсе «Экаэрудыт»

15 красавіка з мэтай узмацнення экалагічных ведаў, фарміравання экалагічнай культуры, выяўлення і падтрымкі найбольш здольных і адораных вучняў прайшоў абласны конкурс да Дня экалагічных ведаў «Экаэрудыт». У конкурсе прынялі ўдзел 1330 навучэнцаў у складзе 266 каманд з 243 устаноў адукацыі вобласці.

Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі і біялогіі Жэдзік Г.М. заняла 2 месца Віншуем!👍👍👍

Продолжить чтениеУдзел у конкурсе «Экаэрудыт»

Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…

Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку

Фотабердынг — вясна 2024

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін дзяцей і навучэнскай моладзі да прыроды праз уцягванне іх у практычную дзейнасць па ахове прыроды, захавання біяразнастайнасці арнітафауны каманда «Крылаты дазор» і вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прынялі ўдзел у абласным адкрытым спаборніцтве па фатаграфаванні птушак «Фотабердынг — вясна 2024».

Пажадаем дзецям поспехаў!🦆🦉🦆

Продолжить чтениеФотабердынг — вясна 2024

На кветніках зацвілі першыя кветкі

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, вучні і педагогі нашай школы працягваюць наводзіць прыгажосць. Месячнік яшчэ не завяршыўся, а вынікі ўжо цешаць вока: на кветніках зацвілі першыя кветкі.

Кожны жыхар нашай краіны можа зрабіць унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы – горада, двара, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць свайго кутка.

Галоўная задача – прыцягнуць як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі.

Продолжить чтениеНа кветніках зацвілі першыя кветкі

Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак перад загінуўшымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей адыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца. А помнікі застаюцца і будуць вечным напамінам падрастаючаму пакаленню аб тых страшных падзеях. Адна з задач нашых вучняў – разам, згуртавана, плячо да пляча працаваць на агульную карысць. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

Продолжить чтениеДобраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

У рамках Года якасці і рэалізацыі праекта «Зялёныя школы» вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай  акцыі «Аднавім лясы разам» і прыбралі смецце ў лясным масіве аг.Шані.

Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс захаванне ляснога багацця нашай краіны.

Продолжить чтениеВучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»