Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак перад загінуўшымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей адыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца. А помнікі застаюцца і будуць вечным напамінам падрастаючаму пакаленню аб тых страшных падзеях. Адна з задач нашых вучняў – разам, згуртавана, плячо да пляча працаваць на агульную карысць. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

Добавить комментарий