У рамках Адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху «Флікер — твая абарона на дарозе!» члены атрада ЮІР ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правялі для навучэнцаў 4,5 класаў прафілактычную акцыю «Стань прыкметней на дарозе». Юідаўцы нагадалі рабятам, што флікер — гэта невялікае святлоадбівальнае прыстасаванне, якое, дзякуючы сваім уласцівасцям, дапамагае зрабіць пешаходаў больш прыкметнымі ў цёмны час сутак або ва ўмовах дрэннай бачнасці. Выкарыстанне флікераў дасць магчымасць не толькі павысіць уласную бяспеку, але і забяспечыць бяспеку навакольных.