У першы дзень работы аздараўленчага лагера да выхаванцаў у госці завітала кніга. Падчас мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рамках тыдня дзіцячай кнігі, дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення кнігі, аб асветніках старажытных часоў, паспрабавалі сябе ў якасці мастакоў-ілюстратараў, капірайтараў.
Таксама ў гэты дзень выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўных конкурсах і спаборніцтвах.