Да 70-годдзя Перамогі

      Днямі старшакласнікі школы правялі круглы стол «А можа, не было вайны?»  У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны пытанні, якія маюць неадназначныя адказы. Разабрацца ў складаных сітуацыях дзецям дапамагаў «эксперт», у ролі якога выступіла настаўніца гісторыі Н. В. Жабрун. Вядучая круглага стала А. Г. Каляда прапанавала для абмеркавання тэмы, якія дапамаглі вучням зразумець вытокі мужнасці беларускага народа, усвядоміць простую і вечную ісціну: мір — гэта вялікае шчасце.

Добавить комментарий