Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў месячніку па добраўпарадкаванні. Сумеснымі намаганнямі педагогі і тэхнічны персанал прыбралі школьны сад і сквер. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне. Зробім наш раён яшчэ лепш разам!