Дыялогавая пляцоўка «Насустрач выбарам»

21 лістапада навучэнцы 7-9, 11 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сустрэліся з выконваючым абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляевай Ірынай Рыгораўнай, каб абмеркаваць пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення электаральнай кампаніі.  Дзеці даведаліся, што адзіным днём галасавання прызначаны дзень 25 лютага 2024 года, што ў гэты дзень будуць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8‑га склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29‑га склікання, а 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, затым — дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Ірына Рыгораўна звярнула ўвагу прысутных на тое, што ў друкаваных СМІ ў паведамленнях аб утварэнні выбарчай камісіі будуць паказвацца колькасны склад камісіі, спосаб вылучэння і кантактныя дадзеныя камісіі (адрас і нумар тэлефона) без персанальных дадзеных членаў камісіі, паказала межы выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, выкарыстоўваючы Публічную кадастравую карту.

 

Добавить комментарий