Дзень алімпійца

     Шматлюдна было ў суботу, 13 лютага, у школе. Навучэнцы сабраліся на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню алімпійца.

   Вучні 1 — 5 класаў спаборнічалі ў спартландыі  “Зімовыя забавы”, прысвечанай Алімпійскім гульням ў Лілехамеры, алімпійскім уроку“Брэстчына алімпійская”, а таксама падарожнічалі па краіне здаравячкоў.

   Вучні старэйшых класаў прымалі ўдзел у віктарыне “Алімпійцы Беларусі”, змагаліся за перамогу ў спартыўнай эстафеце “Вышэй, мацней, хутчэй” і спаборніцтвах “Мы любім спорт”.

Добавить комментарий