Дзень асноўнага закона краіны

   У суботні дзень вучняў запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь. Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з Канстытуцыяй РБ, яе артыкуламі. Вучні старэйшых класаў даведаліся аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года, што яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Добавить комментарий