Дзень краязнаўства

   Суботні дзень, 23 студзеня, быў насычаны на мерапрыемствы. Пачаўся ён з лыжных спаборніцтваў. Самымі моцнымі і спрытнымі аказаліся вучні 7 класа.

   Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце. Таксама для іх было арганізавана завочнае падарожжа па Белавежскай пушчы і запаведных куточках Беларусі.

   Вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі Беларусі, культурнымі дзеячамі сваёй краіны. Яны мелі магчымасць паглядзець, як праводзіліся розныя абрады: “Каляды”, “Купалле”, “Масленіца”. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь.

Добавить комментарий