7 кастрычніка вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у святочнай праграме «Давайце ганарыцца, што мы беларусы». Яны пазнаёміліся з паданнем аб паходжанні назвы нашай краіны, новымі беларускімі гульнямі, узгадвалі славутых людзей роднай зямлі. Гучалі беларускія песні, прыказкі, загадкі.
З мэтай фарміравання і развіцця паважлівых адносін да роднай мовы, пачуцця гонару за дасягненні Радзімы, выхавання паважлівых адносін да традыцый, дзяржаўнай сімволікі вучням 5-7 класаў была прапанавана квэст-гульня «Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь». Яны паспяхова прайшлі станцыі “Рэліквія”, “Народная мудрасць”, ”Загадкавая”, “Геаграфічная”, “Музычная”. Самай запамінальнай стала станцыя “Збор бульбы”, дзе кожны паказаў свае фізічныя здольнасці і атрымаў асалоду ад працэсу збірання “другога хлеба”.