Дзень працоўнага навучання і прафесій

18 студзеня шосты школьны дзень запрасіў вучняў пазнаёміцца з прафесіямі і папрацаваць самым. Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак”  прыйшлася даспадобы вучням 5-6 класаў. Сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І.  вырабілі розныя па стылі і напаўненні кармушкі,  разам з настаўнікамі яны былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Добавить комментарий