29 лютага пачаткоўцы спаборнічалі ў гульні-падарожжы “У пошуках краіны здароўя”. Азбука здаровага ладу жыцця “Будзь здаровы!” запрасіла вучняў 5 — 9 класаў. Старшакласнікі абмеркавалі пытанні прафілактыкі шкодных звычак, наведаўшы адкрыты мікрафон “Наркотыкі: падарожжа туды без звароту”.
Таксама ў гэты дзень вучні 8, 9 класаў прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па плаванню.