У чацвер, 18 лютага, у рамках Дня прафілактыкі захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам, для вучняў 8-10 класаў настаўніцай Граб В. М. была праведзена гадзіна інфармавання “Венерычныя захворванні і іх прафілактыка”. Вучням была прапанавана прэзентацыя, у ходзе якой яны не толькі даведаліся пра дадзеныя захворванні і іх прафілактыку, але і змаглі абмеркаваць разнастайныя жыццёвыя сітуацыі і шляхі выхаду з іх.