Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Днём прапаганды здаровага ладу жыцця стала субота 8 лютага. Квэст-гульня «У шахматным каралеўстве» паказала неблагія здольнасці вучняў 5- 9 класаў і выявіла лепшых сярод шашыстаў і шахматыстаў. Для вучняў 1-4 класаў гасцінна расчыніла свае дзверы ДУА ”Ліноўская сярэдняя школа” і запрасіла на гульню “Падарожжа ў горад здароўя”. Даспадобы прыйшліся малодшым школьнікам рухомыя і інтэлектуальныя конкурсы, падрыхтаваныя педагогамі. Пляцоўка ЗЛЖ “У нашым жыцці няма месца шкодным звычкам” запрасіла вучняў 5-7 класаў падзяліцца сваім меркаваннем наконт неабходнасці вядзення ЗЛЖ. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што ЗЛЖ — гэта патрэба для растучага арганізма.  Кіналекторый “Як зберагчы рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў?” сабраў вучняў 8-9 класаў для абмеркавання актуальнага для падлеткаў пытання. Разам з Вашчук А.В. старшакласнікі шукалі адказы на пытанні аб сваім будучым.

Добавить комментарий