Віртуальная экскурсія ў вёску Шубічы “У госці да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Бабрук М.А.” была арганізавана для вучняў 1-4 класаў. Бабрук М.А. — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, таму заўсёды цікава паслухаць пра вайну з першых вуснаў. Але абставіны склаліся так, што дзеці правялі мерапрыемства ў школе. Факты пра падзеі вайны, якія вучні чулі раней ад самой удзельніцы, прагучалі як ад настаўніка, так і ад самых дзяцей.
Для вучняў 5-9 класаў прайшло мерапрыемства «Беларускія традыцыі і святы нашай мясцовасці», на якім дзеці пазнаёміліся з абрадамі і традыцыямі беларусаў, а таксама расказалі, як адзначаюцца святы ў іх сям’і. Мерапрыемства паказала, што і ў нашы дні беларускія традыцыі і звычаі не забытыя, навучэнцы цікавіцца гісторыяй продкаў.