16 студзеня для вучняў пачатковых класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Свая гульня». Каманды «Ракета» і «Умняша» спрачаліся паміж сабою ў адгадванні загадак, рэбусаў.
Таксама паспаборнічаць запрасілі і вучняў сярэдняга звяна. Яны наведалі гульню «Знаўца нямецкай мовы», якая садзейнічала развіццю ў вучняў інтэлектуальных здольнасцей.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах эрудытаў «Зорная гадзіна». Вучні паказалі добрыя веды па фізіцы, біялогіі, геаграфіі, музыцы і іншых прадметах.