Дзень здароўя. Дзень лыжніка

У суботу, 11 лютага, у школе прайшоў дзень здароўя. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай віктарыне “Як мы ведаем зімовыя віды спорту”. Вучні 5 – 7 класаў змагаліся за перамогу ў зімовай эстафеце “Спорт – альтэрнатыва шкодным звычкам”.

Таксама ў гэты дзень таты школьнікаў сабраліся на бацькоўскі сход, дзе абмеркавалі пытанні выхавання падлеткаў, праглядзелі відэафільм, які паведаміў аб наступствах ужывання алкаголю, тытуню, наркотыкаў. Пасля сходу адбыліся спаборніцтвы па валейболе паміж бацькамі і вучнямі 8 – 11 класаў.

Добавить комментарий