Дзень здароўя. Дзень закаханых

   14 лютага вучняў зноў паклікаў Дзень здароўя. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў эстафеце, турніры ў гульні ў даміно і шашкі, вучні старэйшых класаў змагаліся за першае месца ў валейболе.

   Таксама вучні старэйшых класаў і сярэдняга звяна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Палавінка мая” і гадзіне творчасці “Валянцінка сваімі рукамі”, прысвечаных Дню закаханых, а навучэнцы пачатковых класаў рыхтавалі віншавальныя паштоўкі сваім татам да Дня абаронцы Айчыны.

   З усёй сур’ёзнасцю ў суботні дзень адзінаццацікласнікі рыхтуюцца да выпускнога экзамену па гісторыі на стымулюючых занятках.

Добавить комментарий