Экскурсіі

   30 снежня для вучняў 5 — 11 класаў была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музей ёлачных цацак.

   Вучні наведалі 10 выставачных залаў, у якіх больш за 8000 экспазіцыйных матэрыялаў, прысвечаных перыяду ад даваенных дзён да падняцця сцяга над рэйхстагам.

   У Музеі ёлачных цацак вучні мелі магчымасць назіраць за працэсам вырабу цацак для ёлкі, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі ў розных краінах.

Добавить комментарий