З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў школе прайшоў лінгвістычны квэст «Адкрываю нанова беларускае роднае слова». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся пра станаўленне беларускай мовы, яе асаблівасці, чыталі вершы на беларускай мове.
Навучэнцы з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні, паказваючы свае веды па мове, літаратуры і культуры беларусаў.