У суботу, 21 студзеня, бібліятэкар Шаняўскога сельскага клуба Чэчка Н. У. і настаўніца школы Вашчук А. В. запрасілі вучняў 4 — 7 класаў на літаратурна-музычную вечарыну «І сэрца, і песні — народу», прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы Р. Р. Шырмы. Аповед аб творчым шляху вядомага земляка дапаўняўся вершамі беларускіх паэтаў і народнымі песнямі.