Самае каштоўнае, што ёсць у чалавека – гэта здароўе! Нашы дзеці з самага ранняга ўзросту займаюцца спортам, робяць ранішнюю зарадку, удзельнічаюць у спаборніцтвах і спартландыях, гуляюць у гульні. Так для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера прайшлі ў суботу Малыя Алімпійскія гульні. Мы за здаровае і бяспечнае лета!