Пад такой назвай 12 кастрычніка прайшла конкурсная праграма, прысвечаная Дню маці, у якой прынялі ўдзел матулі і іх дзеці. Дух спаборніцтва ўвесь час панаваў у класе. Ноту шчырасці і дабрыні ўнесла сумеснае выкананне песні «Мама, мамачка». У канцы свята дзеці з любоўю і радасцю падарылі мамам букеты кветак, падрыхтаваныя сваімі рукамі.