Кожную суботу разам

Спартыўная гульня «Ад старта да фінішу» ў суботні дзень заахвоціла не толькі пачаткоўцаў, але і іх бацькоў. Разам з дзецьмі яны разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі, называлі словы на пэўную літару, спаборнічалі ў праходжанні маршрутаў. У спартыўным марафоне «Самы спрытны і ўмелы» свае фізічныя здольнасці паказалі вучні 5 — 9 класаў. Усе адправіліся дадому з добрым і бадзёрым настроем.

Добавить комментарий