Кожную суботу разам

Чарговы дзень здароўя сабраў вучняў школы, якія змаглі паказаць свае фізічныя здольнасці, хуткасць, спрытнасць і ўвагу ў дасягненні новых рэкордаў.

Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Здароўе ў садзе і на агародзе”. Вучні 5 –7 класаў спаборнічалі ў спартыўнай гульні “Вясёлыя старты”. Інтэлектуальная гульня “Жыццё са знакам +” сабрала вучняў 8, 9 класаў, дзе яны абмеркавалі важныя пытанні прафілактыкі шкодных звычак, выканання рэжыму дня і правільнага харчавання.

Добавить комментарий