Лета- гэта не толькі час адпачынку і забаў, але і магчымасць атрымаць новыя веды і вопыт

     Лета- гэта не толькі час адпачынку і забаў, але і магчымасць атрымаць новыя веды і вопыт. Адным са спосабаў правесці летнія канікулы з карысцю з’яўляецца індывідуальнае працаўладкаванне. У хлебаробаў самы разгар сезону: хтосьці косіць, хтосьці ўжо жне, хтосьці заняты іншымі працамі. Адным словам, працы ў сельскай гаспадарцы летам шмат, таму ў ААТ «Шані-аграпрадукт» працягваюць працаваць 13 навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Дзеці ўсведамляюць, што іх праца для роднай гаспадаркі важная. Таму старанна працуюць, а ў вольны час з задавальненнем робяць выдатныя фотаздымкі.

Добавить комментарий