«Маладосць — час выбару. Куды паступаць вучыцца?»

23 студзеня для вучняў 8-10 класаў прайшла дыялогавая пляцоўка ШАГ. У фокусе абмеркавання — прафесійная арыентацыя, нацыянальная сістэма прафесійнай адукацыі, асаблівасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, умовы навучання і магчымасці для самарэалізацыі, прафесійнага станаўлення навучэнцаў, ініцыятыўнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя. Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Шані-аграпрадукт” Асіпчук К. В., навучэнка УА  «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Ніпарка А. і студэнтка УА  «Палескі дзяржаўны універсітэт» Бульц Д. Старшакласнікі маглі пачуць меркаванне былых выпускнікоў аб ролі адукацыі, шляхах яго атрымання.

Добавить комментарий