Метадычная тэма, мэта і задачы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Метадычная тэма: Работа класнага кіраўніка па павышэнні якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання ва ўстанове адукацыі

Мэта: стварэнне ўмоў для росту прафесійнага  майстэрства класных кіраўнікоў для забеспячэння якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання ва ўстанове адукацыі.

Задачы:

  • пазнаёміць класных кіраўнікоў з асаблівасцямі арганізацыі і планавання сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2024/2025 навучальным годзе;
  • забяспечыць інфармаванне класных кіраўнікоў аб формах, метадах і сродках фарміравання прававой культуры вучняў;
  • актуалізаваць і пашырыць веды аб асаблівасцях работы класных кіраўнікоў па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў;
  • правесці аналіз дзейнасці вучэбна-метадычнага аб’яднання за навучальны год, вызначыць перспектывы арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы на наступны навучальны год.

Добавить комментарий